Мы, Беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог
Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!
Нас аб'яднала Леніна імя
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, Беларускі народ!
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, Беларускі народ!
Сілы гартуе, люд Беларусі
Ў братнім саюзе, ў мужнай сям'і
Вечна мы будзем, вольныя людзі
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!
Нас аб'яднала Леніна імя
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, Беларускі народ!
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, Беларускі народ!
Дружба народаў, сіла народаў
К шчасцю працоўных сонечны шлях
Горда ж узвіся ў светлыя высі
Сцяг камунізму, радасці сцяг!
Нас аб'яднала Леніна імя
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, Беларускі народ!
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, Беларускі народ!