Ледзьве бачныя ніці Што трымаюць зоркі ўначы На магутных павеках І зноў увішныя сны Бягуць па арбітах сваіх На вышыні У цішыні Намі забытых слоў Там на безназоўнай Бязмоўнай вышыні Мы спаткаліся Сляза за слязой Выцякае з маіх сноў Твой вобраз зноў Тымі доўгімі сцежкамі Што яднаюць сусветы між сабой У куточках вачэй І калі песня скончыцца Зоркі ператворацца ў пыл Што ляціць так далёка Як я не бываў