Вечная Далеч

znich

    Continúa después del anuncio

    Цемнаю ноччу на небе, як хвалi,
    Чорныя хмары у жаху скакалi,
    Удалеч разносiлi па-над зямлей
    Крык чалавечы, жудасны вой.

    Людзi-ваўкi засталiся без жраца,
    Твары iх шэрыя, быццам са знiча,
    Вока ваўка пазiрае на знiч,
    З душ развiтальны ўздымаецца клiч:

    [Прыпеў:]
    Наш жрэц, ты з намi заўседы.
    Твой сын намi будзе валодаць.
    Твой дух пiльна сочыць за намi.
    Наш жрэц, мы будзем ваўкамi.

    Continúa después del anuncio

    Знiч у свой вагонь загарне твае цела,
    Плоццю з крывей насыцiць зямлю,
    Знiчка твая з небасхiлу зляцела,
    Чуеш, багi клiчуць душу тваю.

    [Прыпеў]

    Душы памерлых iмкнуцца ў неба
    I ўзмацнiць свае недры жыццем,
    Чорна-чырвоная агнiстая глеба
    Добра палiта крывавым дажджом.

    Вечная далеч сустрэне цябе,
    Агонь правядзе ў свет забыцця,
    Песня маланкi грымне ў сне,
    Хорс забярэ агенчык жыцця.

    Información de la canción

    Composición:

    ¿Los datos están equivocados?

    Enviar revisión

    Canciones relacionadas